Спачатку яны пакусалі некалькі мясцовых жыхароў, а потым накінуліся на выкліканую пацярпелымі брыгаду «хуткай» дапамогі.

 

«Днём 2 ліпеня ад дыспетчара хуткай дапамогі Цэнтральнай раённай бальніцы паступіла паведамленне аб тым, што дапамога патрабуецца работнікам «хуткай», якія не могуць падысці да дома і дапамагчы пацярпелым з-за вялікай колькасці пчол на прысядзібным участку ў вёсцы Людагашч Мсціслаўскага раёна», - цытуе «Інтэрфакс» інфармацыю Магілёўскага абласнога упраўлення МНС.

На месца выехалі ратавальнікі. Пчолаў удалося супакоіць толькі з дапамогай спецыяльнага абсталявання па распыленні вады. Пацярпелым была аказаная медыцынская дапамога на месцы, пасля чаго іх шпіталізавалі з дыягназам «таксічнае атручэнне арганізма пчаліным ядам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0