Як кожная салідная партыя ўлады (або дакладней сказаць галоўная неўрадовая арганізацыя ўраду) Белая Русь мае мець свой домік‑vузей першага з’езду, які натуральна будзе знаходзіцца ў будынку, дзе была заснавана арганізацыя.

Шкада, што сатырык Жванецкі нарадзіўся задоўга да гэтага мерапрыемства. Інакш яго славутая рэпріза «У грэчаскай зале» была б ня менш прыкольнай.

Вось вы кажыце, ідыялёгія, ідыялёгія.

У мінулую нядзелю зацягнулі мяне ў Домік‑музей першага з’езду Белай Русі. Там адкрылі новы муляж — невядомаму чыноўніку вертыкалі, які складае для заводу план разнярцы на колькасць удзельнікаў устаноўчага з’езду Белай Русі.

Музей горшы за прывакзальную ташнілаўку. У кафетэрыі толькі сокі і кава. У сувенірнай крамы выключна майкі з падпісам « «Белая Русь» станет самой массовой общественной организацией». Радзькоў.».

А нядзеля праходзіць!

Пакуль экскурсія разглядала экспанат — сапраўдны мабільнік дэлегата з’езду з Копыля, я выскачыў у Цэнтральны затарыцца.

Вярнуўся, знайшоў некую паперку. Толькі расклаўся, вахцёрша прыстала.

‑ што вы робіце? На паперцы, дзе дэлегаты падчас з’езду гулялі ад суму ў марскі бой.

‑ Чаго ты кажу ёнчыш, Русь белая.

А яна сваё: На паперцы, дзе дэлегаты падчас з’езду ад суму гулялі ў марскі бой.

Вось прычапілася.

Што сялёдку? Чаго сялёдку. На развярнуў я сялёдку на экспанаце — тыповая марка тэлевізара па якому беларусы даведаліся аб гістрычнай падзеі — з’езд Белаай Русі.

А што яму зробіцца?

Хто Радзькоў? Я Радзькоў? Ён — Радзькоў. Ну няхай сябе Радзькоў. Павесў я ягонай статуі пакет «Рублёвскі» на руку, а куды вешаць? На шыю.

Вось народ!

А на гадзінніку ўжо тры. А я яшчэ як шкло цвярозы.

Стаў шукаць, чым Крыніцу на запівон адчыніць.

Куды я толькі не лазіў. Прыспасобіўся пад экспанатам — сапраўдны аўтобус, на якім, як сказана на таблічцы, дэлегаты прыехалі на з’езд. Адарываю сябе нейкую жалезку.

Раптам вахцёрша.

Ну тут я ёй ціха, ну вельмі ціха.

‑Слыш, а ёсць чым піва адчыніць ёсць? Можа аб гэту фігню.

‑ Яна кажа: Вы што! гэта дыярама — мапа Менску, на якой свецяцца лампачкі ўсіх крамаў, якія удзельнікі‑правінцыялы устаноўчага збору Белайц Русі наведалі пад час шопінг туру.

‑ Ты не зразумела — кажу — я пытаю адчыніць ёсць чым?

Намучыўся. Адарваў ад таго аўтобуса нейкую жалезку, адчыніў Крыніцу. Аднак настрой ўжо не той. У нейкай зале на фатэлі з надпісам — «Тут сядзела Ірына Дарафеева » у адзінку раздавіў чарніла.

Ну а ўвогуле згубіў выходны, угробіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?