Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абарваў спробы рэгіяналаў абразіць ўкраінскае войска ў зале Вярхоўнай Рады.
Прадстаўляючы сілавы блок, Парашэнка адзначыў, што сёння практычна з нуля адраджаецца баяздольная армія, перадае ЛІГАБізнесІнформ.
«Армія здольная ваяваць і перамагаць. Я пераканаўся ў гэтым падчас асабістай сустрэчы з салдатамі і афіцэрамі ў зоне АТА. Войска, якое ўмее абараняць…», — сказаў прэзідэнт.
Народны дэпутат ад фракцыі Партыі рэгіёнаў Алена Бандарэнка перапыніла яго выступ крыкамі: «Армія, якая забівае дзяцей». «Мы не дазволім абражаць і ганьбіць нашу армію», — сказаў прэзідэнт, стукнуўшы кулаком па стале.
0
0
0
0
0
0