Супрацоўнікі Следчага камітэта маюць намер дапытаць усіх грамадзян Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, заявілі «Газеце.Ru» ў СК.

Праца вядзецца ў межах крымінальнай справы «аб ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, забойстве пры абцяжваючых абставінах» ва Украіне, растлумачылі ў ведамстве.

У грамадзян Украіны будуць пытацца аб дзейнасці Ігара Каламойскага і Арсена Авакава, пра тое, дзе размешчаны вайсковую часткі, а таксама цікавяцца іх асабістым меркаваннем пра ўрад Украіны.

Да цяперашняга часу следчыя органы пагутарылі ўжо з чатырма тысячамі чалавек.

«Дапытвалі, каб зразумець, ці маюць людзі прэтэнзіі і падставы на прысваенне статусу пацярпелага па крымінальнай справе Каламойскага», - патлумачыла супрацоўніца Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?