Спікера вярхоўнага савета самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Уладзіміра Маковіча арыштавалі. Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на першага віцэ-прэм'ера «ДНР» Андрэя Пургіна.

Па словах віцэ-прэм'ера «ДНР», Маковіч «падазраецца ў дачыненні да сітуацыі, якая прывяла да гібелі расейскага журналіста, аператара Першага канала» Анатоля Кляна.

Маковіч арыштаваны да высвятлення ступені яго віны, паведаміў Пургін.

Клян загінуў у ноч на 30 чэрвеня падчас здымкі каля адной з вайсковых частак украінскай арміі. На наступны дзень пракуратура Данецкай вобласці ўзбудзіла па факце яго смерці крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0