«Славянск зноў наш!», — пра гэта міністр абароны Украіны генерал-палкоўнік Валерый Геляцей паведаміў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Над гарадской радай Славянска залунаў украінскі сцяг
Геляцей таксама адзначыў, што даручэнне прэзідэнта па аднаўленні працы сацыяльных службаў і службаў міліцыі горада Славянск ўзята да выканання.
«Мы прыступілі да аднаўлення жыццядзейнасці горада», - дадаў міністр.
Парашэнка павіншаваў вайскоўцаў і аддаў даручэнне да канца дня прадставіць да ўзнагародаў украінскіх салдат, якія вызначыліся пры вызваленні населеных пунктаў Мікалаеўка, Сямёнаўка і горад Славянск.
У Краматорску знаходзіцца разведрота для праверкі горада на прадмет магчымасці яго мініравання для далейшага правядзення баявой аперацыі.
У Славянску пачынае працу місія па аказанні гуманітарнай дапамогі ўсім, хто ў ёй мае патрэбу.