Беларусь прапрацоўвае магчымасць забяспечыць у 2010 годзе да 20 працэнтаў імпарту нафты ў рэспубліку за кошт альтэрнатыўных схем паставак. Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА паведамляе пра гэта сёньня як найгалоўную навіну.

Адпаведныя напрамкі дыверсіфікацыі паставак энерганосьбітаў прадугледжаны ў Дзяржаўнай комплекснай праграме мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна‑энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве энергетыкі.

Паводле слоў спецыялістаў, існуючая схема забеспячэння нафтай беларускіх НПЗ арыентавана на пастаўкі з Расіі як па сістэме нафтаправодаў «Дружба», так і па нафтаправодзе «Сургут‑Полацк». Разам з тым, у якасці альтэрнатыўных варыянтаў паставак магчымы наступныя напрамкі: паўднёвы — праз парты на Чорным моры (Адэса), паўночны — праз парты на Балтыйскім моры (Вентспілс, Бутынге, Клайпеда). Пастаўшчыкамі могуць быць краіны — экспарцёры нафты, якія вядуць здабычу ў раёнах Паўночнага мора (Англія, Нарвегія), у зоне Персідскага заліва (краіны Блізкага і Сярэдняга Усходу) або краіны сярэдняй Азіі і Каспійскага рэгіёну (Казахстан і Азербайджан).

У прыватнасці, для паўночнага варыянта неабходна арганізацыя зваротнага перапампоўвання нафты па нафтаправодзе з порта «Вентспілс». Для гэтага спатрэбіцца замена трубы працягласцю 6 км, будаўніцтва нафтаперапамповачнай станцыі (НПС) і сістэмы ўліку нафты, змяненне тэхналагічных схем прамежкавых помпавых станцый, будаўніцтва рэзервуарнага парку аб’ёмам 100‑150 тыс.куб.м. Неабходныя інвестыцыі па гэтаму праекту складаюць каля $40 млн.

Што датычыцца паставак нафты па паўднёвым напрамку, то тут разглядаецца некалькі магчымых варыянтаў. Так, можа быць выкарыстаны камбінаваны маршрут дастаўкі нафты, які ўключае прапампоўванне па магістральным нафтаправодзе «Адэса‑Броды», перавалку ў вагоны‑цыстэрны на эстакадзе ў Бродах і далейшую транспарціроўку па чыгунцы. Альтэрнатыўныя варыянты паставак прадугледжваюць таксама будаўніцтва перамычкі «Бабовічы — Касцюковічы» на дзеючым магістральным нафтаправодзе або будаўніцтва ўчастка нафтаправода з трыма нафтаперапамповачнымі станцыямі і аднаўленнем НПС «Касцюковічы». Акрамя таго, магчыма выкарыстанне нафтаправода «Баку‑Супса», а таксама набытых Казахстанам нафтаналіўных тэрміналаў у Грузіі і Украіне. Гэта зробіць магчымым дастаўку казахстанскай нафты ў Беларусь, у тым ліку і чыгуначным транспартам праз Украіну.

«Названымі шляхамі магчыма арганізаваць пастаўкі нафты да 2010 года да 20 працэнтаў ад агульнага спажываемага аб’ёму, неабходнага для загрузкі магутнасцей беларускіх НПЗ», — паведамілі ў Мінэнерга. Беларуссю будзе прадоўжана таксама прапрацоўка праектаў па ўдзелу ў асваенні радовішчаў і здабычы нафты за мяжой: у Венесуэле, Іране, Азербайджане

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?