На сайце ФК «Хваля» (Пінск), што займае апошні радок у чэмпіянаце першай лігі, размешчана абвестка пра набор футбалістаў у клуб.
8-9 ліпеня ФК «Хваля», гаворыцца ў абвестцы, праводзіць прагляд.
Запрашаюцца футбалісты, якія маюць жаданне паспрабаваць свае сілы ў прафесійным футболе. Прагляд будзе праходзіць на дарожках і асноўным полі стадыёна «Хваля».
Праграма прагляду:
8 ліпеня (аўторак)
17.00 — прыём кантрольных нарматываў (бег 30 м, бег 400 м, скачок у даўжыню);
17.30 00 19.00 — трэніроўка з асноўным складам каманды
9 ліпеня (серада)
18.00 — удзел у кантрольным матчы разам з асноўным складам і патэнцыяльнымі навабранцамі каманды.
Патрабаванні да кандыдатаў:
— узрост 20 - 25 гадоў (мець з сабой дакумент, які пацвярджае ўзрост),
— пастаянная практыка ў чэмпіянаце горада Пінска па футболе,
— Даведка аб стане здароўя.