Служба бяспекі Украіны затрымала двух грамадзян Расіі і аднаго — Рэспублікі Беларусь, якія фінансавалі каардынатараў адэскага «антымайдану» і рыхтавалі масавыя акцыі супраць украінскай улады. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Службы бяспекі Украіны.

Устаноўлена, што названыя асобы прыбылі ў Адэсу ў канцы чэрвеня г.г. для выканання спецзадання расійскай выведкі - разгарнуць шырокую працу па арганізацыі акцый пратэсту з мэтай дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі ва ўсім рэгіёне.

Выкарыстоўваючы тактыку распаўсюджвання чутак і дэзінфармацыі, спекулюючы на незадаволенасці сацыяльна-бытавымі праблемамі, расейскія агенты праз кантакты з мясцовымі сепаратыстамі рыхтавалі групы радыкальна настроеных грамадзян для правядзення акцый, — распавялі ў ведамстве.

Акрамя таго, яны выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі выходзіць на мітынгі, падбухторвалі насельніцтва да масавых беспарадкаў.

«Шляхам подкупу» кішэнных СМІ «зламыснікі распаўсюджвалі» панічныя настроі «праз праплочаныя стужкі, публікацыі ў прэсе, сюжэты на тэлебачанні», — адзначаюць у СБУ.

Пасля кожнай праведзенай акцыі зламыснікі павінны былі дасылаць сваім замежным куратарам фотасправаздачы.

Высветлена таксама, што менавіта гэтыя «гастралёры» па ўказанні замежнага боку ажыццяўлялі фінансаванне так званага «антымайдану» на Куліковым полі Адэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0