Fot. BERNAT ARMANGUE AP

Fot. BERNAT ARMANGUE AP

Дзі Стэфана, ганароваму прэзідэнту клуба «Рэал» Мадрыд і былой зорцы каманды, у пятніцу споўнілася 88 гадоў. Паводле abc.es, ён перанёс сардэчны прыступ на вуліцы ля стадыёна Сант'яга Бернабеў.

Дзі Стэфана нарадзіўся ў Аргенціне, ён адзін з самых вядомых гульцоў у свеце. З 1956 па 1960 у складзе «Рэала» выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў пяць разоў, забіўшы галы ў кожным з фінальных матчаў. З каралеўскім клубам таксама выйграў восем чэмпіянатаў Іспаніі. У 282 матчах чэмпіянату забіў 216 галоў.

У 1957 і 1959 ён атрымаў «Залаты мяч» часопіса «Франс футбол» — узнагароду як найлепшаму гульцу Еўропы.

Яго бацькі былі італьянцы. Кар'ера футбаліста пачалася ў «Рывер Плэйце» ў Буэнас-Айрэсе. Падчас 22-гадовай кар'еры ён гуляў у зборных Аргенціны, Калумбіі і Іспаніі, але ніколі не ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету. Ён скончыў сваю кар'еру ў 1967 годзе ва ўзросце 40 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?