Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас святкавання Купалля ў Александрыі Шклоўскага раёна.

Як адзначыў Лукашэнка, дні ад свята «Купалле» ў Александрыі да «Славянскага базару ў Віцебску» з'яўляюцца днямі славянскага адзінства. «Гэта актуальна цяпер. Мы неяк казалі аб нашым славянскім адзінстве, трох народаў, якія складаюць аснову гэтага адзінства — рускія, беларусы, украінцы, і гэта было неяк дзяжурна. Пагадзіцеся, што сёння гэта як ніколі актуальна гучыць», — заўважыў ён.

«Хто б мог падумаць, што зусім побач, ля беларускага парога, можа разгарнуцца сапраўдная вайна. На жаль, славянскае адзінства, будзем шчырыя, дало вельмі сур'ёзную расколіну. І мы з вамі павінны зрабіць усё, каб як мага хутчэй урэгуляваць сітуацыю ў нашай роднай і братняй Украіне. Гэта няпроста, але гэта трэба зрабіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Нам будуць заўжды «дапамагаць» і падкідваць усякія магчымасці, каб мы ваявалі адзін супраць аднаго. На жаль, я не магу сказаць, што гэтага нельга дапусціць - мы гэта ўжо дапусцілі, мы гэта маем на самай справе. Гэта факт, які адбыўся, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. — сёння трэба распачаць усялякія намаганні, каб спыніць братазабойчую і кровапралітную вайну ў нашай паўднёвай суседкі — брацкай Украіне. Гэта сёння сур'ёзная праблема нашага славянства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?