У фінале сербскі тэнісіст у пяці сэтах такі перамог Роджэра Федэрэра 6:7 (7:9), 6:4, 7:6 (7:4), 5:7, 6:4.
Джокавіч другі раз перамог на Уімблдоне (першы раз у 2011-м), Федэрэр — сяміразовы пераможца турніру.
Зараз на Уімблдоне — фінал міксту, дзе Максім Мірны, якому сёння споўнілася 37 гадоў, і тайванская тэнісістка Хаоцінь Чань згуляюць з Ненадам Зімоньічам (Сербія) — Самантай Стосур (Аўстралія).
Мірны чатыры разы перамагаў у міксце на турнірах Вялікага Шлема: у 1998 г. на Уімблдоне разам Серэнай Уільямс, у тым жа годзе з ёй жа на US Open, у 2007 г. на US Open з Вікторыяй Азаранкай, у 2013 г. на US Open — з Андрэай Главачкавай з Чэхіі.
0
0
0
0
0
0