Беларусь па колькасці насельніцтва займае 92-е месца ў свеце, 16-е — сярод еўрапейскіх дзяржаў, 5-е — сярод краін СНД, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Па колькасці жыхароў Беларусь блізкая да такіх краін, як Балівія, Швецыя, Самалі і Азербайджан. На пачатак 2014 года ў Беларусі налічвалася 9 млн 468 тыс. чалавек, колькасць насельніцтва павялічылася ўпершыню за апошнія 20 гадоў.

На 1 студзеня 1940 года ў краіне было 9 млн 46 тыс. жыхароў, 1950-га - 7 млн 709 тыс., 1970-га - 8 млн 992 тыс., 1990-га - 10 млн 189 тыс., 2000-га - 10 млн 3 тыс. 

Самая шматлікая сярод рэгіёнаў Гомельская вобласць (1 млн 425,6 тыс. чалавек), сярод раёнаў лідзіруе па колькасці насельніцтва Барысаўскі раён Мінскай вобласці (183,7 тыс. чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў з'яўляецца Дзісна Віцебскай вобласці (колькасць жыхароў - 1,6 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?