Масква чакае тлумачэнняў у сувязі са зносам помніка байцам Чырвонай Арміі ў Польшчы, гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

У расійскім ведамстве падкрэслілі, што ў апошні час у Польшчы пачасціліся выпадкі вандалізму ў дачыненні да помнікаў савецкім воінам, якія вызвалялі ў гады Другой сусветнай вайны польскія землі ад фашысцкіх захопнікаў, а таксама спробы несанкцыянаванага пераносу манументаў. Пры гэтым, адзначылі ў МЗС РФ, нават на гэтым неспрыяльным фоне сапраўды абуральным фактам стаў знос помніка падзякі Чырвонай Арміі, які меў месца на днях у польскім горадзе Ліманова (Малапольскае ваяводства).

«Гэтая блюзнерская акцыя ажыццёўленая муніцыпальнымі ўладамі ў парушэнне Пагаднення паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Польшча аб пахаваннях і месцах памяці ахвяр войнаў і рэпрэсій ад 22 лютага 1994 года і, зразумела, без згоды расейскага боку», — лічаць у МЗС РФ.

«Расцэньваем гэта як спробу фактычнай аднабаковай рэвізіі дзеючай расійска-польскай міжураддамовы, а па сутнасці — развязвання «вайны помнікаў». Прычым робіцца гэта напярэдадні 70-годдзя Перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне. Варта нагадаць польскім партнёрам, што ў іх зямлі спачываюць рэшткі больш за 600 тыс. савецкіх воінаў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чакаем ад польскага боку афіцыйных тлумачэнняў і забеспячэння безумоўнага выканання двухбаковых дамоўленасцей і прынятых у цывілізаваным грамадстве нормаў», — гаворыцца дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?