Канцэрн «Белнафтахім» 8 ліпеня абвясціў пра першае у гэтым годзе падаражэнне аўтамабільнага паліва.

«Перагляд цэн зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі адмоўнага ўплыву змены курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют (з 1 студзеня па 8 ліпеня афіцыйны курс даляра вырас на 6,8%). А таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на нафтапрадукты ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Бензін Аі-92 цяпер каштуе 9 300 рублёў (+500; +5,7), Аі-95 - 10.000 (+500; +5,3%), дызпаліва (самае таннае) - 10.100 (+ 500; +5,2%), «Нармаль-80» - 8.400 (+500; +6,3%).

У 2013 годзе цэны на аўтамабільнае паліва павышаліся пяць разоў.