Гульня пройдзе ў Белу-Арызонтэ на стадыёне «Мінераа» і пачнецца а 23-й гадзіне. Яе трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь-1».
Герой матча 1/4 фіналу Бразілія — Калумбія абаронца гаспадароў Давід Луіз пасля гульні падышоў да лідара калумбійцаў Хамеса Радрыгеса, абняў яго і папрасіў гледачоў паапладзіраваць гульцу, фота Reuters.com
А потым памяняўся з Радрыгесам майкамі, прычым апрануў майку калумбійца нумарам наперад, фота Reuters.com
Другі паўфінал пройдзе 9 ліпеня — Аргенціна — Галандыя.
Матч за 3-е месца — у суботу, 12 ліпеня. Фінал — 13 ліпеня
