Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паабяцаў не выкарыстоўваць авіяцыю і цяжкую артылерыю ў Данецку.

ria.ru

ria.ru

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў мэр горада Аляксандр Лук'янчанка.

«Прэзідэнт паабяцаў, што ў Данецку не будуць прымяняцца такія метады, як у Славянску, Краматорску і Луганску», — сказаў Лук'янчанка.

Выкарыстанне цяжкіх узбраенняў можа абясточыць мільённы горад, што ў сваю чаргу можа спыніць прадпрыемствы і прывесці да экалагічнай катастрофы.

Па словах мэра Данецка, у сустрэчы з Парашэнкам таксама браў удзел дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Барыс Калеснікаў.

Раней Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заяўляла, што ўкраінскія вайскоўцы маюць намер не штурмаваць, а блакаваць Данецк і Луганск.

Адначасова сёння Парашэнка прапанаваў правесці чарговыя перамовы з Расіяй пры ўдзеле АБСЕ ў Святагорскай лаўры на Данбасе. Яна размешчана на поўначы Данецкай вобласці і кантралюецца ўкраінскімі войскамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?