• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
08.07.2014 / 16:29

У Брэсцкай абласной філармоніі знайшлі смяротна небяспечны грыбок

У двух дзясяткаў чалавек праблемы са здароўем.

Тры месяцы таму цокальны паверх Брэсцкай абласной філармоніі быў зачынены. Заходзіць сюды зараз можна толькі ў рэспіратарах. Да такой несуцяшальнай высновы прыйшлі эксперты, якiя выявiлi тут пасля капрамонту небяспечны грыбок. А між тым на працягу некалькіх гадоў у гэтым падвале працавалі людзі, якія не ўяўлялі, чым гэта пагражае, піша «Советская Белоруссия».

У рэканструкцыю старога будынка дзяржава ўклала звыш 6 мільярдаў рублёў. Работы пачаліся ў 2002 годзе. У студзені 2013 філармонію ўрачыста адкрылі. Будаўнікі абнавілі ўсё — ад падвалаў да даху. Але пытанні засталіся. Галоўны інжынер філармоніі Юрый Краквін ведае, якія:

«Яшчэ на стадыі будаўніцтва па сценах склепа пайшоў грыбок. Паводле дакументаў у 2008 годзе заражэнне толькі пачалося. Ужо тады трэба было спыніць будаўнічыя працы і прыбраць цвіль, але гэтага не зрабілі.

А ў двух дзясяткаў чалавек, якія працавалі ў гэтых памяшканнях нават падчас рамонту, пачаліся праблемы са здароўем».

Тады непасрэдна з грыбком хваробы дыхальных шляхоў ніхто не звязваў. Адна працаўніца перахварэла на пнеўманію, іншая — вострым бранхітам. У трэцяй выявілі алергію, і ёй давялося перайсці на іншую працу, дзе здароўе адразу палепшылася. А зусім нядаўна супрацоўніца аховы, пастаянна знаходзілася ў падвальным памяшканні, звярнулася да пульманолага, які накіраваў яе на далейшае абследаванне. Дыягназ — анкалогія лёгкіх.

Следам — яшчэ адна трагедыя. 30-гадовая работніца філармоніі нарадзіла двайнят. Немаўляткі памерлі адзін за адным. Па папярэдніх дадзеных, у іх знашлі адзін з грыбкоў, выяўленых на сценах будынка.

Хоць, дзеля аб'ектыўнасці, тут яшчэ спатрэбяцца дадатковыя даследаванні.

Пра тое, што падвал заражаны грыбком, ведала і кіраўніцтва філармоніі, і будаўнікі. Рэканструкцыю паэтапна вялі два генпадрадчыкі. Першы — ААТ «Буг», які пасля увайшоў у буйную кампанію ААТ «Будаўнічы трэст №8». Другім за працы ўзялося ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Дырэктар Сцяпан Прыходзька не хавае:

«Мы ўбачылі, што грыбок ёсць. Агучылі праблему. Справа ў тым, што там адсутнічае гарызантальная гідраізаляцыя, у праекце яе не было першапачаткова. Але заказчыку важней было зрабіць іншыя працы — да прыкладу, дах. А будынак трэба было здаваць як мага хутчэй».

Некалькі гадоў заказчык і будаўнікі казалі аб праблеме: праводзілі нарады, вялі перапіску. У гэты час грыбок разрастаўся, людзі працягвалі працаваць у небяспечных умовах.

Калі мы з галоўным інжынерам філармоніі спусціліся ў цяпер закрыты на замак цокальны паверх, я ледзь вытрымаў дваццаціхвілінную «экскурсію». З палёгкай выйшаў на свежае паветра. Кашаль не адпускаў на працягу паўгадзіны. А яшчэ зусім нядаўна людзі працавалі там цэлы дзень…

Калі стала ясна, што праблему так проста не вырашыць, Юрый Краквін ініцыяваў экспертызу. Па-першае, трэба было выявіць прычыну з'яўлення грыбка. Па-другое — ступень небяспекі для здароўя людзей. Даследаванне праводзіў філіял прадпрыемства «Інстытут БелНДІБ» — навукова-тэхнічны цэнтр Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У заключэнні, акрамя нездавальняючай гарызантальнай гідраізаляцыі, гаворыцца і аб няякасным водаадводзе ад сцен будынка, які таксама павінны былі грунтоўна зрабіць падчас рэканструкцыі, а таксама аб дрэннай вентыляцыі падвальнай прасторы.

Сцяпан Прыходзька лічыць, што гэтая праблема ёсць ва ўсіх старых будынкаў. Але Юрый Краквін памятае філармонію яшчэ па савецкіх часах, калі тут быў Дом афіцэраў. І ніякай цвілі на сценах падвала, у якім тады размяшчалася кавярня, не сустракалася. Цяпер гэтыя памяшканні зачыненыя. Знаходзіцца ў іх можна толькі ў рэспіратарах. «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі» даў заключэнне:

«Выяўленыя віды грыбоў з'яўляюцца патагеннымі і ўмоўна-патагеннымі для чалавека, г.зн. уяўляюць пагрозу для здароўя».

Так што цалкам лагічна выказаць здагадку: захворванні, з якімі сутыкнуліся работнікі філармоніі, цалкам маглі быць выкліканыя грыбком. Дарэчы, па словах Юрыя Краквіна, на новых працоўных месцах людзі адчуваюць сябе значна лепш. І тым не менш усё, хто мог падвергнуцца небяспецы, зараз праходзяць паглыбленую медкамісію.

Не выключана, што гэтая гісторыя ў далейшым зацікавіць кантралюючыя органы. Хто ўсё ж такі дапусціў пралік? Чаму тыя, каму трэба было, не кантралявалі ход работ, а ведаючы праблему, не білі трывогу? Наўрад ці гэтую гісторыю можна спісаць на фатальны збег абставінаў.

Дарэчы

У падвалах філармоніі было выяўлена 9 відаў мікраскапічных грыбоў, якія жывуць на сценах і столі. У прыватнасці, грыбы роду Acremonium, Cladosporium, Aspergillus і Penicillium — узбуджальнікі многіх інфекцыйных хвароб, у тым ліку лёгачных, атыту і мікатаксікозу, выкліканага афлатаксінамі. З-за багатага спаруліравання могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, у людзей з падвышанай адчувальнасцю скурны сверб, рыніт. Выяўленыя віды грыбоў з'яўляюцца патагеннымі і ўмоўна-патагеннымі, г.зн. уяўляюць пагрозу для здароўя.

***

Будынак Брэсцкай абласной філармоніі пабудаваны ў 1901 годзе і з'яўляецца помнікам гісторыі і культуры. Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся медыцынскі атрад, а потым «прапісаўся» Дом афіцэраў. Філармоніі будынак аддалі ў 1991 годзе, а рашэнне аб капітальным рамонце, які не праводзіўся яшчэ з савецкіх часоў, было прынята ў 2000-м. Сродкі на рэканструкцыю былі выдзеленыя з абласнога бюджэту.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Палітыка і грамадства
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх