Уладзімер Навумаў

Але ў адзіным банку дазенных аб грамадзянах з часова абмежаваным правам на выезд з Беларусі такіх будзе значна больш. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

Паводле яго слоў, звесткі ў банк дадзеных прадаставяць розныя міністэрствы і ведамствы. Так, у лік невыязных увойдуць асобы, якія знаходзяцца пад следствам, умоўна‑датэрмінова вызваленыя ад адбывання крымінальнага пакарання, якія не выплацілі дзяржаве або прыватнай асобе доўг, злосныя неплацельшчыкі аліментаў і іншыя. Дакладная колькасць асоб, якія ўвойдуць у адзіны банк дадзеных аб грамадзянах з часова абмежаваным правам на выезд з Беларусі, стане вядома толькі пасля яго канчатковага фарміравання.

— На сённяшні дзень толькі па сістэме МУС налічваецца каля 5 тыс. людзей з часова абмежаваным правам на выезд за мяжу. Але нават па нашаму міністэрству ў банку дазенных такіх будзе значна больш, — адзначыў міністр.

Цяпер улік невыязных грамадзян ажыццяўляецца толькі пасля таго, як яны звяртаюцца за атрыманнем дазвольнага штампа на выезд за мяжу. Пасля стварэння банка дадзеных любы грамадзянін Беларусі, у якога па нейкай прычыне часова абмяжоўваецца права на выезд за мяжу, будзе заносіцца туды аўтаматычна, растлумачыў Уладзімір Навумаў. Ён падкрэсліў, што звесткі аб колькасці ўключаных у банк дадзеных невыязных асоб не будуць трымацца ў сакрэце. Акрамя таго, людзей, якіх туды ўключаць, праінфармуюць аб гэтым загадзя.

— Даведвацца непасрэдна на граніцы, што ён лічыцца ў банку дадзеных, чалавек будзе толькі ў выпадку, калі да гэтага супрацоўнікі МУС па аб’ектыўных прычынах не маглі з ім звязацца, — сказаў міністр.

Па меры таго як будуць прападаць падставы для ўключэння грамадзяніна ў лік невыязных асоб, ён будзе выведзены з адзінага банка дадзеных.

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0