Ірландская букмекерская кантора Paddy Power у сваім блогу распавяла пра неверагоднае шанцаванне чатырох чалавек, якія змаглі адгадаць лік матчу Бразілія — Германія, які завяршыўся з сенсацыйнымі 1:7 на табло.
Зрэшты, вялікімі грашыма на такі нечаканы вынік ніхто рызыкаваць не стаў. Самая вялікая стаўка на лік 1:7 склала 5 фунтаў. Каэфіцыент на такі вынік складаў 500, а такім чынам пераможца выйграў 2 500 фунтаў.
Яшчэ адзін чалавек паставіў 1 фунт на лік 0:5 пасля першага тайма, а 82 шчасліўчыкі адгадалі нечаканы дубль Тоні Крооса, памножыўшы свой стартавы ўнёсак на 80.
Paddy Power таксама адзначае, што нягледзячы на роўныя шанцы каманд перад стартавым свістком 82% паставілі на выхад у фінал нямецкай каманды.