Вось і прайшло ў чарговы раз цэнтралізаванае тэставанне. Адны ўжо ведаюць, куды пойдуць, іншыя вагаюцца. Але ёсць і трэція — тыя, хто набраў мінімум балаў, але ўсё адно чакаюць залічэння ў ВНУ. Пры паўторным наборы абітурыентаў парогавыя значэнні ЦТ будуць зніжаны. Летась былі недаборы на шэраг спецыяльнасцяў, можна тое чакаць і цяпер.

І выходзіць, што абітурыенту дастаткова здаць беларускую /расейскую мову на 10 балаў, матэматыку — на 15, гісторыю Беларусі — на 20, каб паступіць ва ўніверсітэт, хай і не на прэстэжныя спецыяльнасці. А пры незанятасці месцаў хопіць 5, 10, 15 адпаведна. А што такое 5, 10 і 15? Ды гэта амаль нішто — справа выпадку.

Сын знаёмых рыхтуецца паступаць у Вайсковую акадэмію. Ён скончыў школу два гады таму. Летась не хапіла аднаго бала, каб пераадолець мінімальны парог па гісторыі Беларусі. І забралі ў армію. Сёлета ўжо не хапіла аднаго бала па матэматыцы. Ён здаў беларускую мову на 13, матэматыку на 14, гісторыю Беларусі на 24 балы. «Праходзіць, — з упэўненасцю заявіла яго маці. — На абраную ім спецыяльнасць летась быў недабор». А яго сябар, які таксама паступае ў Вайсковую акадэмію, не дабраў балаў па мове — здаў толькі на 6 (!). І ён таксама ўпэўнены, што пройдзе. А калі сапраўды абодвух залічаць, хіба іх з іх могуць вырасці граматныя, сучасныя афіцэры? Не. 

А армія ж у нас — крыніца кадраў для дзяржапарата. Якая ж тады гэта эліта, калі гэта панылыя двоечнікі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?