Колькі каштуюць ягады на Камароўскім рынку?
Чарніцы можна набыць па 55 тысяч рублёў за кілаграм, парэчкі — па 18—25 тысяч, агрэст — 20—30 тысяч.
Паўлітровае вядзерка малінаў абыдзецца ў 20-25 тысяч. За трускаўкі і суніцы просяць прыкладна аднолькава — каля 60 тысяч рублёў. Завозяцца ягады ў асноўным з Лагойска, Маладзечна і Стоўбцаў.
А ў чарэшні на Камароўцы самы сезон — узбекская, малдаўская і крымская ягада каштуе каля 45—50 тысяч.