Італьянскую аўтэнтычную піцу можна знайсці ў рэстаранах Мінска. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

«У Мінску ў некаторых рэстаранах і кавярнях можна знайсці аўтэнтычную піцу. Калі вы будзеце шукаць — знойдзеце», — сказаў дыпламат, не канкрэтызуючы назвы гэтых устаноў.

Гэтым летам знакамітая італьянская страва піца «Маргарыта» святкуе 125-гадовы юбілей. «Маргарыта» стала часткай спадчыны ўсяго свету, не толькі Італі «, — адзначыў пасол. Штогод у Італіі праходзяць спаборніцтвы па прыгатаванні піцы. «Мы б з задавальненнем адзначалі дні нараджэння і іншых страў, якімі багатая наша краіна, але іх настолькі шмат, што мы, напэўна, праводзілі б за святочным сталом увесь год», — выказаў меркаванне Стэфана Б'янкі.

Сёння пасол прыняў удзел у дэгустацыі некалькіх варыянтаў піцы, прыгатаванай шэф-поварам з Італіі. Мерапрыемства прайшло недалёка ад Мінска ў фармаце круглага стала. У ім, акрамя журналістаў і вытворцаў беларускіх прадуктаў харчавання ўдзельнічалі італьянскія кулінарныя эксперты Рэната Кучынота і Іньяцыя Роза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?