Спецыялісты міжнароднай арганізацыі Electronic Frontier Foundation заявілі аб наяўнасці ў аперацыйнай сістэме Android недахопу, які дазваляе атрымаць дадзеныя аб кропках Wi-Fi, да якіх падключаўся смартфон.
Гэты недахоп быў знойдзены ў функцыі Preferred Network Offload, якая ўпершыню з'явілася ў версіі Android 3.1. Сутнасць функцыі заключаецца ў падключэнні смартфона да Wi-Fi пры выключаным экране. Дзякуючы атрыманню спісу кропак Wi-Fi, зламыснік можа лёгка сачыць за карыстальнікам, нават калі той адключыў функцыю геалакацыі.
Таксама Electronic Frontier Foundation вырашыла падаць пазоў да Агенцтва нацыянальнай бяспекі і разведку ЗША, патрабуючы растлумачыць, ці выкарысталі гэтыя арганізацыі гэты недахоп у праграме глабальнага сачэння. У сваю чаргу, Google ужо выпусціў патч wpa_supplicant, які павінен ліквідаваць недахоп.