«Мы занепакоеныя эскалацыяй канфлікту на поўдні Ізраіля і вакол сектара Газа. У сувязі з масаванымі ракетнымі абстрэламі ізраільскай тэрыторыі Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад наведвання гэтай краіны да стабілізацыі становішча»,

— гаворыцца ў размешчаным на сайце МЗС Беларусі адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка на пытанні прадстаўнікоў СМІ ў сувязі з наяўнай сітуацыяй.

Паводле слоў Мірончыка, найбольш сур'ёзную пагрозу для бяспекі грамадзян уяўляюць паўднёвыя гарады (Сдэрот, Ашкелон, Ашдод, Беэр-Шэва, Кір'ят-Гат, Нетывот, Афакім) і цэнтральныя раёны Ізраіля.

«Рэспубліка Беларусь асуджае любыя формы тэрору і насілля, што цягнуць за сабой ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Мы спадзяемся, што бакі канфлікту спыняць супрацьстаянне і адновяць дыялог», — заявіў Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?