20 лістапада нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» знізіў кошт асобных паслуг на доступ у інтэрнет і хостынг.

Паводле інфармацыі прэс‑службы «Белтэлекама», кошт паслуг высакахуткаснага выдзеленага доступу ў інтэрнет зніжаецца на 30%.

На 10% зніжаецца кошт доступу ў інтэрнет з гарантаванай паласой прапускання (для пастаўшчыкоў інтэрнет‑паслуг).

Адбыліся змяненні і ў тарыфах Цэнтра апрацоўкі звестак: кошт 1 Гб прынятай і перададзенай інфармацыі ў тарыфах хостынга зніжаны на 25%.

Варта адзначыць, што сёлета «Белтэлекам» ужо зніжаў тарыфы для пастаўшчыкоў інтэрнет‑паслуг і тарыфы хостынга.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0