У нумары:
— «Наша Ніва» знайшла ў спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, які прыватызаваў кватэру коштам $400 тысяч, цікавага суседа. Як выявілася, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў узяў у дзяржавы апартаменты коштам $500 тысяч, прычым заплаціў за іх у растэрміноўку… у рублях.
— У новым музеі Вялікай Айчыннай ёсць зала Лукашэнкі. Ёсць тут стэнды з партрэтамі сучасных кіраўнікоў МУС і КДБ.
— Гісторыя жыцця міністаркі Ліліі Ананіч. Палітычная пазіцыя чыноўніцы добра вядомая. Але мы вырашылі паглядзець на Ананіч з іншага, «людскага», боку.
— Працяг тэмы. Якую суму мітрапаліт Філарэт заплаціў Юрыю Чыжу за катэдж у элітным пасёлку «Лагожаск»?
— Украінцы вызвалілі Славянск. Што далей? Гутарка са стваральнікам аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog Андрэем Паратнікавым.
— Не тыя, альбо Ці быў «Хлопчык з лебедзем»? Камертон тыдня з Сяргеем Ваганавым.
— «А вы Пушкіна намалюйце!» Пошта рэдакцыі.
— 3 ліпеня 1944-га: пра што маўчыць падручнік. Піша Анатоль Сідарэвіч.
— «У Грэцыі ёсць ўсё!» Падарожныя нататкі.
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).