• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Мова
Фота 4 з 4
11.07.2014 / 09:54

Брэнд сівой кабылы

Вінцук Вячорка дае парады, на што варта звяртаць увагу рэкламістам пры беларускай лакалізацыі замежных брэндаў.

Пару гадоў таму Менск заставілі вэртыкальнымі зашклёнымі білбордамі з прэтэнзіяй на густы beau monde, з выяваю бутэлячкі да пáхмяцяў (© Вацлаў Ластоўскі) і з словамі:

«Новый запах от Versace — Ванитас / Vanitas».

«Vanitas Versace — это хвалебная ода женственности… Этот сияющий и обворожительный парфюм будет мощным оружием прекрасной покорительницы мужских сердец», — удакладняе рэкляма.

Пэўна, мэнэджэры Versace (як i многiх iншых фiрмаў) не задумвалiся, што беларускi рынак розьнiцца ад расейскага яшчэ чымсьцi, акрамя грашовага размаху. У прыватнасьці, моўна й мэнтальна. (Самi расейцы часта перакананыя, што нічым, і гоняць нам сюды «Суворовскую кашу».) А прадстаўнiкi Versace на беларускім рынку засьведчылi некампэтэнтнасьць, не папярэдзiўшы цэнтральны офіс.

Для расейскамоўных расейцаў у гэтай рэкляме няма недарэчнасьцяў (амаль; усё ж пэўны корань са значэньнем паху чуваць). Знаўцы лаціны або прынамсі ангельскае мовы ўбачаць у назьве рэклямаванае пахмяці лацінскі корань vanitas ’пыха’ (параўн. назву раману Ўільяма Такерэя «Vanity Fair» — «Кірмаш пыхі»).

Але рэч у тым, што носьбіт беларускае мовы — маю на ўвазе як актыўных моўцаў, так і тых, хто валодае моваю пасіўна, г. зн. яе разумее — ня можа не прыгадаць у зьвязку з рэклямаю, пагатоў што ў ёй ужытае слова запах, словаў ваніты, ванітаваць. Яны таксама паходзяць з лацінскай, але ад іншага кораню — vomere (адпаведнае дзеяньне) > vomitus (вынік).

Абавязак рэклямніка — «прагнаць» назву праз усе мовы, якімі карыстаюцца пакупнікі на адпаведнай тэрыторыі. У савецкай гісторыі былі прэцэдэнты, калі дадзеную партыйным начальствам — дзеля асабістых геаграфічных сантымэнтаў — назву «Жигули» для экспарту давялося мяняць на «Ладу», у т. л. з прычыны сугучнасьці з gigolò, пашыранаю адразу ў некалькіх эўрапейскіх мовах назваю ня самай шаноўнай мужчынскай прафэсіі.

Шэўрале ня едзе

«Лякалiзацыя брэндаў» — асобная, вялiкая, грашаёмiстая галiна маркетынгу. Фірмы, якiя не зважаюць на лякалiзацыю, нясуць страты. Хрэстаматыйныя прыклады — General Motors, якiя запусьцiлi на гiшпанамоўныя рынкi Chevrolet Nova, але зганьбiлiся, бо no va значыць ’ня едзе’; цiкаўныя самi даведаюцца, чаму Mitsubishi Pajero на тыя ж рынкi пайшоў як Mitsubishi Montero. Блiзкi да нашай сытуацыi з Ванiтасам выпадак, калi касмэтычны брэнд Clairol запусьцiў у Нямеччыне Mist Stick. Але ў гутарковай нямецкай der Mist ужываецца як мяккi варыянт ангельскага shit.

McCartney. Mull of Kintyre 

Mull of Kintyre, oh mist rolling in from the sea / My desire is always to be here / Oh Mull of Kintyre…

(МакКартні таго лексычнага кур’ёзу ня ведаў, зрэшты, і ня мусіць ведаць. Ягоная ода любімай шатляндзкай мясьціне аніяк з таго ня церпіць. У розных мовах падобныя словы нярэдка маюць іншае, а то і кантраснае, значэньне, як беларускае ўсьміхацца і расейскае усмехаться. А брэндмайстры мусяць ведаць такія рэчы, бо фактычна ўкараняюць новыя словы ў тую ці іншую мову.)

У вынiку сур’ёзныя кампанii пачалi зважаць на моўную лякалiзацыю. Але ў кожным разе стратэгiчнае рашэньне прымае кампанiя. Так, нягледзячы на амаль векавую гiсторыю пратэстаў абаронцаў чысьцiнi польскае мовы супраць электрычнага брэнду OSRAM, кампанiя ня стала мяняць сваю ўсясьветна вядомую назву. У прынцыпе назвы кампанiяў, калi трэба глябальная пазнавальнасьць, не мяняюцца. А вось iмёны канкрэтных прадуктаў (мадэляў) — часта. Вось і карэйцы памянялі для расейцаў назву распушчальных локшынаў «Досирак» (гэта прыблізнае вымаўленьне слова 도시락 ’абед’) на «Доширак».

Паглядзім, што кажуць самі беларусы

На жаль, іншаземцы ў апраўданьне могуць спаслацца на глухату да беларускае мовы тутэйшых брэндмайстраў, рэклямнікаў, журналістаў. Аўтары расейскамоўнага споклічу «Болей за Беларусь!», скарыстанага ў рэклямах хакейнага чэмпіянату (білборды якога ўжо пракамэнтаваў Сяргей Дубавец) і Эўравізіі, відавочна, не задалі сабе пытаньня «Куды ўжо болей!» 

«Жадаем вам больш забіваць!». Гэта першая паласа «Вячэрняга Мінску» яшчэ ў пару ягонае двумоўнасьці. Пераклад з расейскай без увагі на тое, што ў беларускай мове ключавое слова можа мець іншыя значэньні ды/або асацыяцыі. На ўсякі выпадак скажу, што гэта заклік да футбалістаў. Ёсьць адваротны бок пытаньня. Калі тыя самыя расейцы ў разьліку на беларускі рынак перакладаюць як умеюць (перадусім праз Гугаль-Трансьлейт) назвы тавараў ці стандартныя тэксты на ўпакоўках — гэта варта вітаць. Нават сустрэўшы хрэстаматыйныя ўжо «тлушчы, вавёркі, вугляводы» ці «Пшанічную пакуту» (у сэнсе муку!).

Бяз плачу ды лёзунгаў

Нехта скажа са спасылкай на сацыёлягаў, што ў Менску ды іншых гарадах беларускамоўных мізэрны працэнт. Маўляў, прагматычны бізнэс эканоміць на неэфэктыўных выдатках. Але ж беларуская — гэта ня толькі літаратурная мова ва ўсіх яе варыянтах, але таксама дыялекты й «трасянка» (піджын ці кайнэ), а нават беларускамоўныя ўстаўкі ў лексычна расейскую моўную плынь. Урэшце, ёсьць пасіўнае валоданьне моваю, калі чалавек яе разумее. А такіх людзей у беларускіх гарадах дакладна бальшыня.

 І ёсьць такая матэрыяльная рэч, як імідж фірмы. Калі кіраўніцтва разумнае, яны ўзважаць, што лепш: настойваць на назьве ці патрапіць у анэкдоты. Праблема, зразумела, не ў Versace. Хай самі дбаюць пра імідж. Дарэчы, я задаволены, што пасьля згадкі мною ў сеціве ванітасавага паху фірма Versace трапіла ў чорную намінацыю аднаго зь беларускіх рэклямных конкурсаў — акурат праз моўную глухату.

Праблема ў трактоўцы Беларусі як асобнага рынку з адметнай моўнай сытуацыяй усімі дастаўцамі тавараў і паслугаў. Сюды ж залічым брак беларускае мовы сярод моваў інструкцыяў да тавару ці пераліку складнікаў прадукту на ўпакоўцы. Для спажыўца гэта азначае, што і краіны Беларусі — няма. Рэальная мэта — улучэньне веданьня беларускае ў сьпіс крытэраў прафэсійнае прыдатнасьці для нанятых замежнымі фірмамі. Каб не было, сярод іншага, так, што ў макдаку просіш каву, а даюць какаву. Таму варта заўважаць кожную падобную хібу і зьвяртацца менавіта ў галоўныя офісы замежных кампаніяў. Там не саўкí, яны ведаюць, што такое лякалізацыя брэндаў. Маем даволi рэдкую магчымасьць бяз плачу (гiне-мова-гiне-культура) ды лёзунгаў патлумачыць капiталу на ягонай, капiталу, мове, што трэба зважаць на эстэтычныя пачуцьцi некалькiх мiльёнаў патэнцыйных пакупнiкоў. Можа, звольняць сваіх некампэтэнтных прадстаўнікоў у Беларусі ды набяруць тых, хто прынамсі слухае і чуе беларускую мову.

На добры лад, ва ўнівэрсытэтах, дзе вучаць на маркетолягаў і рэклямістаў, мусіць быць адпаведны спэцыяльны курс. Колькi гадоў таму я быў запрошаны на зборку гуртка беларускае мовы ў «наргасе» (гуртка, натуральна, ужо няма); там былi акурат студэнты-маркетолягi, i мы разважалi пра гэтыя рэчы; хтосьцi браўся курсавыя пiсаць. Дык вось будзе попыт ад бiзнэсу — будзе i кадравая прапанова. Ванітас ад Вэрсачэ падказаў стратэгiчную справу.

Вінцук Вячорка, радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны
Палітыка і грамадства
Папа Рымскі паведаміў аб падрыхтоўцы сустрэчы з патрыярхам Кірылам
Экс-палітвязню Міхаілу Жамчужнаму хацелі ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду, але суд адмовіў
Андрэй Кузнечык атрымаў чарговыя 10 сутак
У Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка» 
Крыніцай заражэння 90% расіян штамам каранавіруса «дэльта» стаў адзін чалавек
Жыхароў Мінска затрымалі за замах на тэракт, іх падазраюць у спробе падпалу пастарунка
Мінздароўя: За суткі 1312 выпадкаў кавіду
Усяго патроху
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх