Пра гэтую гісторыю піша Гарадзенскі блог са спасылкай на Милосердие.ru.

Нядаўна беларускія СМІ паведамілі, што да мужчыны з амнезіяй, якога знайшлі ў Гомельскай вобласьці, вярнулася памяць і ён зьехаў на радзіму ў Расею. Нібыта ў адказ з Масквы прыйшла добрая вестка — камісія па царкоўнай сацыяльнай дзейнасьці пры Япархіяльнай радзе Масквы дапамагла гарадзенцу, што бамжаваў у сталіцы РФ, вярнуцца дамоў.

Сябры Камісіі ня толькі ратуюць нябогаў ад холаду і хваробаў, але й дапамагаюць ім адшукаць сваякоў ды вярнуцца дамоў.

Дзьмітрыя Пятровіча адшукалі ў 56‑й больніцы Масквы з моцнымі апёкамі сьцягна. Апошні час ён жыў на вуліцы, бо страціў працу і дакумэнты. У Маскву прыехаў на заробкі. На радзіме пакінуў чацьвёра дзяцей. Жонка памерла. Перад гэтым абодвух бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў. У вёсцы пад Горадняй, адкуль ён зьехаў на працу, яго чакае невядомы лёс. Двое дзяцей падрасьлі і пайшлі на свой хлеб. Сярэдні сын выхоўваецца ў інтэрнаце, а малодшы — у чужых людзей. Маці, зь якой ён раней жыў, памерла, а дом яе згарэў. Тым не менш у Камітэце вырашылі дапамагчы Дзьмітрыю вярнуцца дамоў. Наладзілі сувязь з гарадзенскамі сацыяльнымі службамі — па вяртаньні яго пакладуць у бальніцу.

CП паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0