«Вечарам 10 ліпеня паступіла паведамленне пра страляніну ў адной з вёсак Вілейскага раёна. Пасля прыбыцця на месца здарэння следча-аператыўнай групай у адным з дамоў былі знойдзены трупы мясцовай жыхаркі, 1948 года нараджэння, і яе суседа, 1955 г.н. Падчас адпрацоўкі прылеглай тэрыторыі знойдзены трэці труп мужчыны, жыхара Мінска, 1963 г.н.

Па папярэдняй версіі, 51-гадовы мінчук на глебе канфлікту нанёс сваячцы нажавыя раненні, а ў яе суседа стрэліў са сваёй паляўнічай стрэльбы. Пасля чаго застрэліўся сам»,

— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Заведзена крымінальная справа. Прызначаны шэраг экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?