Photo Laimonas Ciūnys

Photo Laimonas Ciūnys

У бліжэйшыя суткі, 12 лiпеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах град. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі пры навальніцах шквал. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14.. +19°С, максімальная днём +23.. +29С, па паўднёвым усходзе да +30°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У наступныя двое сутак, 13—14 ліпеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі працягнуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца ў паўночна-ўсходнім напрамку.

13 ліпеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, днём магчымы град. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём пры навальніцах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +19°С, максімальная днём +22.. +29°С.

14 ліпеня на большай частцы, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Днём ва ўсходніх раёнах месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. +17°С, максімальная днём +22.. +29°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0