Сустракаліся лідэры 8-й адборачнай групы — зборныя Беларусі і Сэрбіі. Нашы хлопцы ўзначальваюць падгрупу, апярэджваючы сэрбаў на пяць пунктаў, але супернікі маюць матч у запасе. У верасьні ў гасьцях беларусы прайгралі 1:3.
Сёньня матч прайшоў у роўнай гульні. У пачатку другой паловы гульні барысавец Сяргей Крывец адкрыў лік — 1:0. Не прайшло і дзесяці хвілін, як лік выраўняў паўабаронца сэрбаў Зоран Тошыч — 1:1.
Турнірная табліца ў нашай групе выглядае наступным чынам: Беларусь — 16 пунктаў (пасьля 7 гульняў), Сэрбія — 11 (6), Вугоршчына — 9 (6), Латвія — 7 (6), Сан‑Марына — 0 (5).
Нічыя практычна ня зьменшыла шанцы беларусаў на трапляньне ў плэй‑оф.
Сёлета матчаў у нашай адборачнай групе ўжо ня будзе. Налета беларусам застанецца правесьці ўсяго адну сустрэчу з латышамі 10 верасьня.
***
Нагадаем, што заўтра адбудзецца адборачны матч да чэмпіянату Эўропы‑2008 правядзе і нацыянальная каманда, яе сапернікам будуць галяндцы, якія ўжо забясьпечылі сабе выхад на кантынэнтальнае першынство. Гульня пачнецца на стадыёне «Дынама» а 19:00. Квіткі каштуюць ад 3 да 20 тыс. Трансьляваць будзе тэлеканал ОНТ.