Сезон палявання на бакаса адкрываецца ў Беларусі з 12 ліпеня і прадоўжыцца да 9 жніўня, паведамілі ў рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднанні «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Паляванне будзе дазволена ў светлы час сутак з падыходу, толькі з паляўнічымі сабакамі: выжламі, спаніэлямі, рэтрыверамі. Пры гэтым паляваць з адным сабакам змогуць да трох паляўнічых. У паляўнічых пуцёўках у графе «Асаблівыя ўмовы» павінны быць пазначаны парода, мянушка, нумар і іншыя даныя рэгістрацыйнай карткі сабакі.

З другой суботы жніўня адкрыецца паляванне і на астатнюю балотную, а таксама вадаплаўную і іншую птушыную дзічыну.

Бакас — адзін з найбольш шматлікіх відаў птушак, якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі. Птушка жыве на пойменных лугах, балотах, забалочаных узлесках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?