Кампанія Apple запатэнтавала тэхналогію вытворчасці прылад, цалкам зробленых са шкла — ад iPhone і iPad да манітораў і тэлевізараў.

Як піша Apple Insider, сутнасць вынаходкі заключаецца ў папластовым накладанні шкляных панэляў і наступным злучэнні іх адна з адной з дапамогай тэрмаўздзеяння.

У выніку, гаворыцца ў патэнце, атрымліваецца даволі тоўсты кавалак матэрыялу, які можа быць падвергнуты механічнай апрацоўцы для атрымання жаданай формы. Далей у цалкам шкляным корпусе могуць быць зробленыя адтуліны для кнопак і іншых элементаў кіравання, змешчаны ўнутр дысплей, электроніка і іншыя кампаненты.

Задняя панэль, пішуць інжынеры Apple, можа быць таніраваная да напаўпразрыстага або непразрыстага стану, каб схаваць ад вачэй акумулятар, гнуткія кабелі і іншае начынне.

Заяўка на патэнт была пададзеная яшчэ ў 2013 годзе, а пацверджаная 8 ліпеня 2014 года. Сярод аўтараў патэнта — галоўны дызайнер кампаніі Джоні Айв. Аднак рэгістрацыя Apple аўтарскіх правоў на шкляны «айфон» не азначае, што такі паступіць у продаж. Кампанія часта атрымлівае патэнты «на ўсялякі выпадак», таму прыдуманыя ёй ідэі могуць быць ніколі не рэалізаваныя ў камерцыйных прадуктах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?