Пераможца «Еўрабачання-2009» спявак і кампазітар Аляксандр Рыбак хоча запусціць у Беларусі дзіцячае шоу талентаў. 

Аляксандр надае вялікую ўвагу працы з таленавітымі дзецьмі. Спявак гастраліруе па розных краінах і арганізоўвае канцэрты з дзецьмі-скрыпачамі, аб'ядноўваючы іх у аркестр. Цяпер ён загарэўся ідэяй ажыццявіць нешта падобнае і ў Беларусі.

«Спачатку я тры дні даю майстар-класы, паказваю дзецям розныя стылі — джаз, поп, класіку. А потым мы выступаем на канцэрце», — растлумачыў Аляксандр.

Запусціць музычны праект плануецца восенню, магчыма, у Віцебску. «Мы хацелі б заехаць у кожную вобласць, але пакуль вывучаем сітуацыю. Калі гаварыць аб Мінску, тут мы плануем паставіць фінальную кропку. Не выключана, што канцэрт будуць трансліраваць па тэлебачанні», — расказаў беларускі менеджар Рыбака Андрэй Гузель. З музыкантам яны супрацоўнічаюць паўгода. У планах - ажыццявіць не толькі гэты творчы праект. Ёсць шэраг ідэй наконт маючага адбыцца конкурсу «Еўрабачанне-2015».

«Дзякуючы новаму менеджару ў Беларусі ў мяне з'явілася больш работы. Рады, што ў мяне стала больш прычын прыязджаць сюды», — усміхнуўся выканаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?