Жыхары Зямлі змогуць убачыць суперпоўню12 ліпеня.
Суперпоўня — гэта астранамічная з'ява, калі поўня супадае з момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі і спадарожнік здаецца на 14% большым і на 30% ярчэйшым, чым звычайна.
Месяц у момант суперпоўні нагадвае велізарны палымяны шар, паколькі праходзіць бліжэйшую да Зямлі кропку сваёй арбіты — перыгей. У перыгеі спадарожнік Зямлі знаходзіцца да планеты прыкладна на 50 тысяч кіламетраў бліжэй, чым калі ён праходзіць найбольш аддаленую кропку — апагей.
Падобныя ваганні ў адлегласці паміж Месяцам і Зямлёй звязаныя з тым, што арбіта спадарожніка мае эліптычную форму.
Падобную з'яву жыхары Зямлі змогуць зноў назіраць 10 жніўня і 9 верасня.