Дзяржаўную сімволіку Масквы (сцяг, герб і гімн) забароняць выкарыстоўваць у парнаграфічных матэрыялах. Адпаведны законапраект падрыхтаваў гарадскі Дэпартамент культурнай спадчыны.

kommersant.ru

kommersant.ru

Згодна з ініцыятывай, пад забарону трапіць выкарыстанне маскоўскай сімволікі ў матэрыялах, якія змяшчаюць «гвалт, жорсткасць», а таксама ў відэазапісах «парнаграфічнага і эратычнага характару».

Адначасова законапраект не дазваляе наносіць герб і сцяг сталіцы на праезную частку і тратуары. Акрамя таго, гарадская сімволіка не павінна звязвацца з ужываннем зняважлівых слоў. У прыватнасці, па палавой, нацыянальнай, узроставай, расавай, прафесійнай і моўнай прыкмеце, а таксама сацыяльным статусе чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?