Жыхары паўночных прыгранічных раёнаў Украіны просяць у Аляксандра Лукашэнкі звадкаваны газ для бытавога спажывання, бо з красавіка дзяржава не пастаўляе насельніцтву газ у бытавых балонах,

паведаміла 11 ліпеня агенцтва «Украинские новости» са спасылкай на дырэктара даччынага прадпрыемства «Прапан» публічнага акцыянернага таварыства «Жытоміргаз» Рамана Фешчанку.

«У нас ёсць задакументаваныя просьбы аб пастаўках газу ад жыхароў пагранічнай вобласці, адрасаваныя прэзідэнту Беларусі», — сказаў Фешчанка.

Паводле яго слоў, ільготны балонны газ для продажу насельніцтву ў кампаніі закончыўся ў красавіку, новых паставак няма і пакуль не прадбачыцца. Фешчанка заявіў, што дэфіцыт бытавога прапан-бутану стварае перадумовы для ўзнікнення няшчасных выпадкаў. «У насельніцтва няма іншага выйсця, акрамя запраўкі газавых балонаў на аўтазаправачных станцыях. Гэта строга забаронена Правіламі сістэмы бяспекі газазабеспячэння, і ўсе трагедыі, звязаныя з бытавымі балонамі на працягу апошніх гадоў, былі звязаныя з іх запраўкай на АГЗС», — адзначыў дырэктар прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?