Рамесніцкі летнік у вёсцы Азярычына будзе праводзіцца ўжо трэці год запар. Тэрмін правядзення мерапрыемства з 6-га па 10-га жніўня.

Ужо трэці год усе жадаючыя змогуць на беразе ракі Пціч асвоіць традыцыйны беларускі рамесніцкі занятак характэрныя для дадзенай мясцовасці — лазапляценне. Кошык сваімі рукамі — вось, што мы прапануем удзельнікам майстар-класа! Акрамя гэтага упершыню мы ўзяліся за кавальства! Па-гэтаму кожны жадаючы зможа на майстар-класе выкаваць сабе фібулу ці цвік!

Вечары займуць міні-этнаграфічныя паходы і народныя танцы ля вогнішча, а завершыць летнік выніковы канцэрт для мясцовых жыхароў і з іх удзелам!

Рамесніцкі летнік будзе праводзіцца на беразе ракі Пціч, побач з вёскай Азярычына, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці (35 км. ад Мінску, у 2 км ад в. Дудуткі).

Запрашаем усіх зацікаўленых да супрацоўніцтва і ўдзелу!

Васіль: +375-29-877-61-59 (МТС), +375-29-136-46-72 (Velcom), [email protected]

Інфармацыя Укантакце, у фэйсбуку 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0