Фігурыст Брыан Жубер, чэмпіён свету 2007 года ў адзіночным катанні, вырашыў працягнуць кар'еру ў Расіі ў якасці «парніка».
sports.ru
На рашэнне Жубера паўплывала сустрэча з французскім акцёрам і грамадзянінам Расіі Жэрарам Дэпард'ё.
29-гадовы французскі фігурыст будзе выступаць у пары з Катарынай Гербальт пад кіраўніцтвам Алега Васільева.
Жубер разам з Гербальт на працягу тыдня выступаў на падмаскоўнай базе ў Навагорску. У выніку сумесных заняткаў фігурыст вырашыў перайсці ў парнае катанне.
На Алімпійскіх гульнях у Сочы, Жубер заняў толькі 13-е месца і заявіў пра заканчэнне кар'еры ў адзіночным катанні.