Валерыя Навадворская — гэта чалавек, з чыіх вуснаў я першы раз у жыцьці пачуў «Пагоню» Багдановіча, было гэта на адным расейскім talk show у канцы 1990-х. Talk show было прысьвечана стасункам Расеі і Беларусі, і Навадворская там абараняла нас з вамі, незалежную і дэмакратычную Беларусь. У расейскай палітыцы ніколі не было і ніколі ня будзе другога такога ж адданага і шчырага сябра Беларусі. «Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах».

Навадворская была ўвасабленьнем волі, парадачнасьці, увасабленьнем Каштоўнасьцяў зь вялікае літары. Затраўленым сумленьнем шматпакутнай расейскай нацыі, калі хочаце. Чалавекам-камэртонам, зь якім можна было не пагаджацца, чые ацэнкі і выказваньні маглі гучаць занадта рэзка і адназначна — але які ў рэшце рэшт ува ўсім меў абсалютную рацыю. Бо праўда — рэч адназначная, хаця і не заўсёды гучыць прыгожа.

Краіна, якой Навадворская прысьвяціла сваё жыцьцё, барацьбе за якую яна аддала сваё здароўе, сваё асабістае шчасьце, сваю кар'еру — гэтая краіна была і застаецца глыбока недастойнай гэтага чалавека. Гэтая краіна абсалютна люцыфэрскім чынам сьмяялася зь яе і зьдзекавалася зь яе, не разумеючы, што зьдзекуецца гэтым толькі зь сябе самой, самой сабе на бяду.

Кто-то в некрологах сегодня писал, что «из пяти слов, сказанных Новодворской, был не согласен с четырьмя». Я из этих пяти слов был по большому счету согласен с шестью, и нет другого человека в российской политике, за кого я бы настолько же безоговорочно проголосовал как за президента России — если уж быть совсем мечтательными и откровенными.

Простите нас всех, Валерия Ильинична.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?