Залева і шквалісты вецер абрынуліся на Магілёў блізу 21.00 12 ліпеня. Пры парывах хуткасць ветру дасягала 16 м/с. Непагадзь лютавала не больш за гадзіну.

Ветрам павыварочвала з каранямі нямала дрэваў. Затапіла некаторыя вуліцы.

На раніцу навальніца цалкам сунялася. Горад пакрысе вяртаецца да звыклага свайго жыцця. 

Паводле звестак абласнога ўпраўлення МНС у Магілёўскай вобласці без электрычнасці ноччу аказалася 120 населеных пунктаў і больш за дзясятак сельскагаспадарчых аб’ектаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?