Настасся Багінская з Украіны заваявала Гран-пры XII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2014» на XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

За свой выступ 9-гадовая дзяўчынка атрымае 5 тысяч даляраў. Як расказала журналісту Сегодня.UA мама пераможцы, усе грошы яны ўкладуць у яе адукацыю.

Сама ж Анастасія прызналася, што яна скончыла трэці клас на выдатна, марыць стаць актрысай, а яшчэ часам агучвае сур'ёзныя фільмы (голасам Багінскай размаўляе дачка Ноя ў аднайменным фільме Дарэна Аранофскі).

Першая прэмія была прысуджана беларусцы Зінаідзе Купрыяновіч. Другое месца падзялілі Лізі Шаўгулідзе (Грузія) і Андрэй Бойка (Украіна). Прадстаўнік Арменіі Міка стаў трэцім.

У ХII Міжнародным дзіцячым конкурсе «Віцебск-2014» ўдзельнічаў 21 вакаліст з 18 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?