У Рыа-дэ-Жанейра на легендарнай арэне «Маракана» адбылася цырымонія закрыцця Чэмпіянату свету па футболе 2014 года.

Цырымонія праходзіла на сцэне, выкладзенай прама на футбольным полі і стылізаванай пад бразільскі сцяг. У пачатку прадстаўлення на сцэне з'явіліся чатыры 3-метровыя фігуры, кожная са сваім значэннем — Свабода, Салідарнасьць, Разнастайнасць, Жарсць. Потым з'явіліся дзяўчаты ў нацыянальных бразільскіх сукенках са сцягамі 32 краін-удзельніц турніру. Цэнтральнымі фігурамі былі дамы ў сукенках са сцягамі Германіі і Аргенціны, якіх суправаджалі кавалеры, у вопратцы нацыянальных каманд краін-удзельніц фіналу і з афіцыйнымі мячамі турніру.

Песню закрыцця ЧС-2014 выканала поп-дзіва Шакіра разам з Карласам Сантанай і Вайклефам Джынам. Таксама сваю песню выканаў вядомы бразільскі выканаўца ў стылі «самба» Алешандра Пірэс.

Нагадаем, што гімн чэмпіянату на адкрыцці ЧС выконвала іншая сусветна вядомая спявачка Джэніфер Лопес.

Пасля цырымоніі закрыцця турніру, у 22.00 адбудзецца фінальны матч Чэмпіянату свету па футболе-2014, у якім сыдуцца нацыянальныя зборныя Германіі і Аргенціны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0