На якiя толькi хiтрыкi не пускаюцца кантрабандысты, каб правезцi праз цераз свой тавар.

Як паведамiлi ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, днямi ў пункце пропуску «Варшаўскi Мост» брэсцкiя памежнiкi пры аглядзе аўтамабiля «Фольксваген‑Пасат» знайшлi тайнiк. Наш суайчыннiк умудрыўся схаваць у заднiм бамперы машыны 78 мабiльных тэлефонаў, якiя набыў у Польшчы.

У гэтым жа пункце пропуску пры аглядзе мiкрааўтобуса «Фольксваген‑Транспарцёр» памежнiкi выявiлi цэлы мясны склад на колах. Гаспадар аўтамабiля схаваў у розных патаемных месцах транспартнага сродку больш за 2 тоны мясных вырабаў польскай вытворчасцi.

Мiкола Дзябёла, «Звязда»

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0