23 лістапада ў Варшаве адбылася сустрэча з рэдактарам газэты «Наша Ніва» Aндрэем Дыньком. Імпрэза прымеркаваная да 101-й гадавіны з дня выхаду першага нумару газэты.
Сустрэчу арганізавала студэнцкая ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць».
Адбылася шчырая размову і паказ відэароліку аб працы «Нашай Нівы».
Ролік можна пабачыць або спампаваць тутака.
Ёсьць у інтэрнэце і іншы відэафільм пра «НН».
Гэтыя і іншыя фоты з сустрэчы можна пабачыць у жывым дзёньніку адной з удзельніцаў.