52 пачкі цыгарэт удалося схаваць у раме і колах ровара беларусу, які 8 ліпеня 2014 г. перасякаў мяжу з Польшчай у пункце пропуску «Брузгі-Кузніца».

Кантрабанда была выяўленая польскімі мытнікамі. Супрацоўнік звярнуў увагу на вялікую налепку, размешчаную на пярэдняй частцы ровара. Пры дотыку да яе выявіўся выраз у раме, адкуль выглядалі цыгарэты «Мінск». Усяго з рамы дасталі 11 пачкаў.

Але гэта было яшчэ не ўсё. 24-гадовы беларус з роварам быў накіраваны для больш стараннага дагляду. У выніку мытнікі выявілі яшчэ 41 пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, схаваны ў колах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?