З уводам у эксплуатацыю поўнафарматнай лічбавай аэрафотакамеры ADS100 Беларускае прадпрыемства сельскагаспадарчых аэрафотагеадэзічных пошукаў (БелПСГАГП) пачне пастаўку звестак дыстанцыйнага зандавання Зямлі з прасторавым распазнаваннем ад 4 сантыметраў у 1 пікселі выявы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.

«Наяўнасць у канструкцыі прыбора спектральных лінеек па 20 тысяч пікселяў упоперак маршруту дазваляе істотна павялічваць прадукцыйнасць аэрафотаздымачных работ, якія могуць рабіцца як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, гэтак і за яе межамі», — гаворыцца ў паведамленні

Звесткі ад лічбавай аэрафотакамеры ADS100 будуць выкарыстаныя ў інтарэсах землеўпарадкавальных і лесаўпарадкавальных службаў, тапографа-геадэзічных і інжынерна-пошукавых работах, для атрымання дэталёвых тэкстураваных 3D-мадэляў мясцовасці, у мерапрыемствах, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя і прадухіленнем надзвычайных сітуацый. Апрача таго, звесткі будуць выкарыстаныя для стварэння ортафотамазаікі звышвысокага распазнавання і высокай якасці як асновы пры стварэнні геаграфічных інфармацыйных сістэм рознымі ведамствамі, прадпрыемствамі і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі.

Аператары-аэрафотаздымшчыкі прайшлі спецыяльнае навучанне і лётныя выпрабаванні лічбавай аэрафотакамеры ADS100, зазначылі ў Дзяржкамаёмасці. 

Якасць атрыманых у тэставым рэжыме звестак дыстанцыйнага зандавання (фатаграфічнае, фатаграметрычнае і радыёметрычнае) «дазволіць паспяхова вырашыць тэхналагічныя задачы, звязаныя з пабудовай адзінай платформы як базы для стварэння геаграфічных інфармацыйных рэсурсаў», — падкрэслілі ў ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?