Міністэрства замежных спраў РФ запрасіла назіральнікаў АБСЕ на памежныя з Украінай пункты пропуску «Данецк» і «Гукава». Адпаведнае паведамленне размешчана на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Аналагічны ліст ад імя міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова накіраваны кіраўніку АБСЕ Дзідзье Буркхальтару.

«У сувязі з тым, што становішча ў раёне правядзення Кіевам сілавой аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны рэзка абвастрылася, расійскі бок, у парадку добрай волі і не чакаючы ўстанаўлення рэжыму спынення агню, запрашае назіральнікаў АБСЕ на пункты пропуску «Данецк» і «Гукава» на расійска-ўкраінскай мяжы», — сказана ў паведамленні МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?