Іван Луцкевіч

У Мінску ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла з друку кніга «Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні». Яна прысвечана выдатнаму беларускаму дзеячу, аднаму з ідэолягаў Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івану Луцкевічу (1881 — 1919).

Вось як ацаніў гэтую асобу ў інтэрв’ю Еўрарадыё складальнік кнігі, гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч:

«Гэта быў ідэаліст, фанатык беларускай ідэі, беларускай справы. Такіх людзей цяпер трэба пашукаць…»

У савецкія часы імя Івана Луцкевіча, як аднаго са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, замоўчвалася. Анатоль Сідарэвіч з сумам кажа, што не змянілася гэтая сітуацыя і цяпер:

«Ведаеце, Іван Луцкевіч нікому цяпер не цікавы. Ён не цікавы цяперашняй дзяржаве, якая «вырасла на яго плячах». І ён не цікавы «незалежнаму грамадству». І не цікавы сучасным палітычным сілам, у тым ліку сацыял‑дэмакратыі…

Таму гэта чыста прыватная ініцыятыва, таму кніжка выйшла накладам усяго 200 экзэмпляраў».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0